Вераснёвы звон

Вераснёвы звон магутны,
Галасны, глыбокі.
Мілагучны, добра чутны,
Тэмбр яго высокі.

Срэбраструнны, стогалосы,
Меладычны, лёгкі.
Ён над чыстаю палоскай
Чуецца з палёгкай.

Вераснёвы звон пачую
Я ў сінім небе.
Здэцца ў полі заначую
На прыгрэтай глебе.

Гэткі звон накшталт набата,
Слухаеш ды млееш...
Пэўна, з хлебам будзе хата –
Працаваць умееш.

Не змаўкае звон у восень,
Тонка, часта, ціха...
Міласці ад Бога просім,
Каб пазбегнуць ліха.


Рецензии
Доброе утро, Татьяна! Спасибо за тонкую лирику. С уважением, Игорь

Игорь Апрельский   02.09.2023 08:51     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую за водгук, Iгар!
З цяплом ды добрымi пажаданнямi!

Татьяна Цыркунова   02.09.2023 13:19   Заявить о нарушении