Сасновы бор
З кудзеркамі кронаў хвалістых!
Не трэба з табою мне скалаў і гор
І мораў, азёраў празрыстых.
Глядзіш у нябёсы, наш церам жывы,
Крыніца святой прыгажосці!
Ты - дом для казулі, вавёркі, савы,
Для соек, драздоў галасістых…
Надзеі святло і натхненне маё,
З табой мой світанак, як песня,
Якая штодзённа гучыць салаўём
У восеньскі дзень, напрадвесні…
А ўлетку ты, быццам, вялізны арган,
Мелодыі сосны складаюць.
Цудоўнейшы скарб, што нябёсамі дан,
Краса беларускага краю!
СТ « Матэматык» 22 жніўня 2023
Свидетельство о публикации №123090102920