Адзiноцтва
Не пануе яно ў мяне.
Адзіноцтва прымусіць памерці,
Цішынёю сваёй падмане.
Не паддацца яму – адзіноцтву,
Безнадзейная шэрая рэч.
Перавагу аддам я сіроцтву,
Што сыходзіць само з дужых плеч.
Адзіноцтва тужлівая песня,
Захлісне ды задушыць адчай.
Успамінам раптоўным ўваскрэсне,
Ды не вымавіць: «Ты выбачай...»
Не звяртацца бы да адзіноцтва,
Гэта прыстань пякельнай тугі.
Пэўна, мае яно паўнамоцтва,
Як разбойнік бяздушны, глухі.
Свидетельство о публикации №123090101962