Невыказнае

Засыплюць салаўіны гай
Дукаты залатыя лісця,
І невыказная туга
Шукае - не знаходзіць – выйсця.

Не растлумачыць аніяк
Той невыказнасці імгненні,
Бо восень кожнаму свая –
Малюнкам, колерам, адценнем,

Той невыказнасцю хвілін
У прыгажосці вераснёвай,
Калі і рвецца, і баліць,
Але ж трымаюцца асновай –

І зарапад, і дождж рабін,
І сэрцаў нашыя дукаты...
Зноў месяц шэпча мне з-за хаты,
Што й ты хвалюешся... Адзін.

31.08.2023   Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч

невыказнасць(бел.) – невыразимость(рус.)


Рецензии
Да, осень у каждого своя...
Красиво получилось, роднуська.
Обнимаю обережно.

Лена Север   04.09.2023 07:42     Заявить о нарушении
Да, осень своя, и мы в ней свои теперь...
Рада тебе.
С объятиями навстречу,

Ядвига Довнар   04.09.2023 08:39   Заявить о нарушении