А неба бясконцы прасторы

Мы марым аб іншых дарогах,
Імкнемся да лепшага шляху,
Працягваем скардзіцца Богу,
Далоні ўздымаючы к даху.

А неба бясконцы прасторы,
І сонечны свет недзялімы,
Малюнкаў жыццёвых, узораў
Праз хмары прамень зіхатлівы. 

Штодзённа чакаем, чакаем,
У сумненнях блукаючы днямі,
Заўсёды крыху не хапае...
Чаго? Мы ня ведаем самі.


Рецензии