Душу ускалыхнуць успамiны...
Душу ўскалыхнуць успаміны,
Памылкі мае і грахі...
Ля горкае стану рабіны
І голас пачую глухі.
Ад роспачнай скрухі заплача -
Ці то ад рабіны сухой? -
Душа аб вялікіх няўдачах,
Якія цярпела са мной.
Прабач мне, мая дарагая,
Што часам не ў згодзе з табой
Я жыў, ды не трэба другая,
Не трэба такой, дзе спакой.
Былыя грахі і памылкі
Ты мне паступова прабач,
А прыйдзеш па мне на памінкі,
Дык горкай рабінай не плач.
30. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123083007043