Гiсторыя Беларусi працяг 16
На берагах Дзвiны Заходняй,
Дзе прымыкае рэчка Вiцьба,
Рукой пабудаваны шчодрай
Прыгожы, слаўны горад Вiцебск.
У век дзесяты – заснаванне,
А век шаснаццаты – шчаслiвы:
Даў права самакiравання,
Лёс павярнуўся з той гадзiны.
Жыў горад па сваiх законах –
Сам гаспадар у наваколлi.
На землях спадчыны бацькоўскай
Хранiў свой герб i солад волi.
Прыгожы шчыт, блакiтны, мiлы,
Абраз, Хрыста на гербе профiль
Ды меч, як сiмвал Духа, сiлы
У катушы барочнай формы.
Булат, як срэбра, ручка ў злаце,
Знак правасуддзя i геройства,
Анёлаў з лентамi на шчасце
Ды Херувiма – шчытаносца.
Вянок лаўровы ўнiзе герба,
Трыумфа, перамогi сiмвал.
Лазурак – знак вялiчча з верай,
Што адшукаюць шлях шчаслiвы.
Глядзiць назад клiнок славуты,
На ворага направiў сiлу,
Каб прыпыняць, не даць адчуцi
Iм моц ды зруйнаваць Радзiму.
Сучасны герб – адлюстраванне
Падзей i мужнасцi народнай.
Працяг жыцця, яго свiтання,
Герояў, сэрцам краю годных.
Свидетельство о публикации №123083002168