Сёння быць беларускiм паэтам...
Сёння быць беларускім паэтам -
Усё роўна, што ў Афрыцы жыць,
Не зважаць, ці зіма там, ці лета,
І штодзённа у печы паліць.
Бо нікога даўно не хвалюе
Роднай мовы ні слова, ні гук.
І ніхто цябе зараз не чуе,
Нібы ты - іншаземны бамбук.
Не патрэбна народу ні мова,
Ні свядомасць свая. Для чаго
Беларусу забытае слова,
Калі ён не ўспрымае яго?
Я не супраць глабальнага свету
І з яго не збіраюся кпіць.
Можна быць беларускім паэтам
І пры гэтым у Афрыцы жыць.
А вось жыць у сябе ў Беларусі
І на роднае мове складаць
Свае вершы не раю: баюся,
Што ніхто іх не будзе чытаць.
28 - 29. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082903606