Над лесам кружаць крумкачы...

***
Над лесам кружаць крумкачы,
Асіны трэпле летні вецер.
А ты, душа мая, крычы,
Чапляйся голасам за вецце.

Чапляйся крыкам за жыццё,
За сум бярозавы на ўзгорку,
Твой крык камусьці - адкрыццё
І адшукаць паможа зорку.

Над лесам кружаць крумкачы,
Праводзяць жнівень за пагорак.
Цярпі, паэт. Паэт, маўчы
Пра недасяжнасць мар і зорак.

29. 08. 2023 г.


Рецензии