На зветраных шляхах...
Стаю на зветраных шляхах...
Міхась Башлакоў
На зветраных шляхах
Пагоркі звечарэлыя.
А над шляхамі птах -
І крылы яго белыя.
Няхай агорне птах
Зямельку маю крыламі,
І зветраны мой шлях,
І могілкі з магіламі.
Няхай агорне птах
Пагоркі звечарэлыя,
І мой нялёгкі шлях,
І нівы загарэлыя.
Няхай агорне птах
З'асененыя пожні,
Мой небясконцы шлях
І крок на ім - апошні.
28. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082805429