Дажынаю, дажываю...
Дажынаю, дажываю,
Буду доўга дажываць.
Пра каханне не спяваю,
І пра шчасце - не спяваць.
Не спяваць і пра дажынкі,
Ці яшчэ які там фэст.
Хіба толькі пра дажджынкі
І царквы зялёнай хрэст.
Ды ўсё роўна не чытаюць,
Хоць пішы, хоць не пішы.
Дажынаюць і спяваюць
За спачын маёй душы.
Дажынаю, дажываю
Жніўня сонечныя дні.
Медавею і трываю,
Нібы яблыкаў агні.
У асоце, у балоце,
Ў адзіноце дажываць
І вяргіняю на плоце,
Як за кратамі, спяваць...
28. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082804405