Чым я так прывязаны да дома...

***
Чым я так прывязаны да дома?
Агародам, садам? Ты маўчыш.
Мне таксама гэта невядома,
Толькі стома, толькі гэта ціш.

Лёсам я прывязаны да дома,
Як узгорак з купкаю асін.
Вось адкуль і вершаў маіх стома
Ў кроснах верасовых павуцін.

А куды пайсці? Хіба за ўзгорак,
Дзе другія ўзгоркі на віду.
Не напружвай зрок, там толькі морак,
Праз які у восень я брыду.

Чым мы так прывязаны да дома?
Лёсам - я, а ты, магчыма, мной.
Нам з табой усё даўно знаёма,
Што было і будзе пад гарой...

28. 08. 2023 г.


Рецензии