Сцежкi жыцця
Калі б не гэтае асцё,
Хіба паўсталі, раптам, сцежкі,
Каб знітавалася жыццё?
Каб пераблыталіся ночы?
І закурэлі явай дні?
Хіба - пранізлівыя - вочы
Не ўвіхаліся ані?!
Маўчыш? рахманая такая!
І я, пакорлівы, ля ног...
Хто нас яднаў? рука якая?
Я не ўцямлю, далібог!..
Свидетельство о публикации №123082802584