Спякотна, i парна, i цяжка мне дыхаць...

***
Спякотна, і парна, і цяжка мне дыхаць,
І цяжка мне вершы пустыя чытаць.
І сорамна мне за апломб і за пыху,
Паэта, што ўмее такія пісаць.

Пісаць, рыфмаваць, выдаваць, ганарыцца
І толькі ілюзіяй генія жыць.
Харошы той верш, што, бывае, прысніцца,
І дрэнны, каторы не можаш прысніць.

Звініць на асіне спякотнае лета,
І душна, і парна, і цяжка чытаць
Пустыя радкі ветрагона-паэта,
Якому напоўненым сэнсам не стаць.

27. 08. 2023 г.


Рецензии