Дуб i грыб
Сыпле жалуды дадолу.
У дупло ўсяліў вавёрку,
Пад карэньчык – мышку ў норку.
Птушкі ў лісціках спяваюць,
Росы на травінках ззяюць.
Размясціўся з краю леса,
Многа для яго тут месца!
Ствол таўсценны, нібы глыба,
Вось дык дуб! Вось гэта – дзіва!
А пад ім расце грыбок,
Бачу я яго здалёк.
Баравік – вось непаседа, –
Добрага знайшоў суседа!
І схавацца не паспеў,
Я яго, напэўна, з'ем!
Толькі крыху адпачну,
А пасля зразаць пачну.
Каля дуба добра ўсім –
І вялікім, і малым.
І цянёк, і ветрык дзьме,
Хораша пад дубам мне!
Доўга ў лесе я хадзіў,
А грыбочкаў не набыў.
Ну а тут – вось чараўнік!
Прыхаваўся баравік.
Я сяджу, і грыб сядзіць,
Я драмлю, а ён не спіць:
Трэба грыбіку расці,
Как лягчэй яго знайсці.
Кошык побач размясціўся,
Адпачну, бо я стаміўся.
За гадзіну грыб падрос,
Я дамоў яго прынёс.
Будзе юшка, будзе суп,
Дзякуй, лес! І дзякуй, дуб!
Свидетельство о публикации №123082603476