Душа маучыць. I не напiшаш слова...
Душа маўчыць. І не напішаш слова,
Калі яна стамляецца, маўчыць.
І ні пры чым тут ні чытач, ні мова,
Калі ў душы рабінаю гарчыць
Цяпло апошніх дзён святога лета...
Душа мая стамілася, маўчыць.
І не патрэбны ёй радкі паэта,
Калі яна рабінаю гарчыць.
26. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082603350