У кожнага з нас дзесьцi у сэрцы Радзiма...

***
             Радзіма ў сэрцы кожнага у нас...
                Міхась Башлакоў

У кожнага з нас дзесьці ў сэрцы Радзіма.
Павінна так быць, ды ці так гэта ёсць?
Камусьці пражыць без яе немагчыма,
А хтосьці жыццё пражывае, як госць -

Не дома, ў чужой, хоць гасціннай, краіне.
Ды боль за Радзіму не гоіць і час.
Смуткуе душа па чырвонай каліне,
Бо ў сэрцы Радзіма у кожнага з нас.

Як памяць дзяцінства, як памяць аб хаце,
Ніколі не знікне Радзімы святло.
Радзіма - святыня, як бацька і маці,
Радзіма - адзінае ў шчасце акно.

Таму і забыць нам яе немагчыма,
Ў якой бы краіне ні бавілі дні.
У кожнага з нас дзесьці ў сэрцы Радзіма
Запальвае ў хатах далёкіх агні...

26. 08. 2023 г.


Рецензии