Чаму мы бяздольныя?
Мір, парадак, дабрабыт.
Ваяваць народ не мае
І закон зусім не міт.
Ваяўнічымі датчане
Былі з гакам век назад.
Дэмакраты ў лепшым стане:
Каралева і ўрад.
І народу да спадобы,
Кожны ведае, як жыць,
Бо загад не рве вантробы,
Што, як і калі рабіць.
Каралеўскія дэкрэты
Не мяняюць справаў ход,
Бо парламент ёсць на гэта,
Які выбраў сам народ.
Поля мала: лес, балоты
Мала сонца: вецер, дождж,
Але ў шчасці! Бо згрызоты:
Выжыць як? Няма ўсё ж.
Няма калію і нафты
Невядомы ім калгас,
ВУП у іх такі, што ах ты!
Камунізм у іх якраз.
Бо кароль, хоць не абраны,
Чутка слухае народ,
Як яго праблемы, раны
Улагодзіць без вастрот.
5 мільенаў тых датчанаў,
А вядомы ўсёй Зямлі!
Бо ўлада ёсць абрана,
Ёй не вечны час далі.
Хвалі сонцам серабрацца,
Лёгка гойдаюць паром.
Трэба ўсім нам аб'яднацца,
Каб не жыць пад маскалём!
Свидетельство о публикации №123082506316