Гiсторыя Беларусi працяг 14
На жывапiсным беразе над Сожжу
Дзе Гамаюк злiваецца з ручвом ракi,
Раслi паселiшчы радзiмiчаў, дай Божа,
Стварылi горад, расквiтнеў ён за вякi.
Мо Гомель у ракi пазычыў назву?
Сказаць нам цяжка, можа ўсё наадварот.
З дванаццатага веку шлюць нам казку,
Што мель вялiкая палохала народ.
Крычалi папярэдзiць небяспеку:
«Го-го, мель», так i сталi горад называць.
Па Сожы шлях iшоў «з варагаў ў грэкi»,
Расла i шырылася гомельская раць.
Меў Гомель свайго герба шчыт прыгожы,
На полi на блакiтным залатая рысь.
Лазурак, быццам неба ў дзень пагодны,
На iм драпежнiк футрам сонечным iскрыць.
Багацце, велiч – у адценнях жоўтых –
Жаданне уладарыць краем i мужнець.
Мець позiрк дзiкае красунi, востры,
Быць дужаю асобай, хiтрай, гонар мець.
Такiя якасцi у палкаводца
Заўважыла iмператрыца ў даўнi час.
Хiтрун быў, часта ворага абводзiў,
Аднак, шкада, не быў ён леў, не быў ён барс.
Румянцаў будаваў i славiў Гомель,
На гербе рысь з`явiлася замест крыжа.
Квiтнее, шырыцца пад Сожы гоман,
А разам з iм паўднёва-ўсходняя мяжа.
Сягоння герб застаўся рысi верны,
Яна ляжыць, як гаспадыня, на шчыце.
А край шукае светлы шлях нязменна,
Бо шчасце, як заўжды, у нашае руцэ.
Свидетельство о публикации №123082504455