Плыве, як матылёк над садам...
Плыве, як матылёк над садам,
Мой вельмі стомлены радок.
Ці зіхаціць ён зарападам,
Калі ў радку я тым - прарок.
Але жыве, і дзякуй Богу,
Што ён пакуль яшчэ жывы
І да святла ў жыцці дарогу,
Як той быльнёг сярод травы,
Шукае, крыламі трапеча,
Нібы над садам матылёк.
І рады я з радком сустрэчы,
Калі ідзе ка мне радок.
25. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082503840