У вярбовым шатры

Чэрвеньскі празрысты вечар,
Сонейка  сядае.
Салавейка дзесь шчабеча
Любую шукае.

Люстра возера застыла
Ў золаце чырвоным.
Вярба косы распусціла,
Як шацёр зялёны.

Шум вады ад вадаспаду
Словы заглушае
У шацёр вярбы наяду
Хлопец зазывае.

Абяцае даць каралі,
Пацеркі, маністы,
Каб яны у хвалях ззялі
Агмянём ігрыстым.

Прапануе светлякамі
Упрыгожыць косы,
Каб зіхцелі маякамі
Ці ў раніцу росы.

Каб вада вясёлкай грала,
Як узыйдзе сонца
І хлапчыну б цалавала
Горача бясконца!

Абяцанкі ды дамовы
Летнія сустрэчы.
Кветкамі пачуццяў словы
Расцвіталі ўвечар!


Рецензии