Мяне мая дзiчка сустрэне ля сцежкi...

***
Мяне мая дзічка сустрэне ля сцежкі
І яблыкам спелым ізноў прывітае.
І я падніму яго, вытру без спешкі.
Скажу я ёй: "Дзякуй, мая залатая!"

А больш мо ніхто прывітаць не захоча,
Бо тых, хто хацеў бы, даўно ўжо не стала.
І толькі на дзічцы лісцё зашапоча,
Але мне і гэтага будзе нямала.

Малая Радзіма, і сцежка, і дзічка,
О, як я люблю вас, за вас я малюся!
І будзе шчэ біцца, як сэрца, крынічка,
З якое гаючай вадой наталюся.

24. 08. 2023 г.


Рецензии