Як выбрацца з нетрау смярцей на абсяг...
Як выбрацца з нетраў
На чысты абсяг?
Міхась Башлакоў
Як выбрацца з нетраў смярцей на абсяг?
Як вырвацца з полымя пекла,
Не ашаламіцца і выйсці на шлях,
Дзе грэбля праз багну пралегла?
Як вырвацца з жорсткіх бяздумных падзей,
Якім не да шчырых пачуццяў?
Як вывесці з бруду аслеплых людзей,
З крывавай, глухой каламуці?
Як выбрацца з гучнай брахні авантур
І як чалавекам застацца?
Спыніць як жахлівы, забойны той тур
І як з той вайной развітацца?
24. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082404473