Зноу iмжыць маленькi дожджык...

***
             Уладзіміру Кавалевічу

Зноў імжыць маленькі дожджык.
Зноў маленькі дождж імжыць.
Бацька твой ужо нябожчык,
А табе патрэбна жыць.

Жыць, каб дом дабудаваць свой,
І сыночка дарасціць,
І зямное зведаць шчасце,
І да старасці дажыць.

Жыць, каб жыць, любіць зямельку,
Што жыццё табе дала,
І ў суботу, і ў нядзельку
Піць цяпло яе крыла.

24. 08. 2023 г.


Рецензии