У вершы можна пераставiць слова...

***
У вершы можна пераставіць слова,
Ў жыцці не пераставіць нават міг:
З іх кожны на сваёй гаворыць мове,
Гартае сам старонкі сваіх кніг.

О, гэты міг жыцця! Ён непаўторны.
Прымі яго ўсім сэрцам і душой,
Калі ён нават крыху ілюзорны,
Як марыва ў спякоту над шашой.

24. 08. 2023 г.


Рецензии