Перадасеннi сум. Гараць агнi...
Перадасенні сум. Гараць агні
Чырвоных флёксаў, жоўтых хрызантэм.
І адплываюць, адлятаюць дні
У памяць не напісаных паэм...
Нібы пачуцці ў памяць адпраўляем,
Хаця ніколі нам не прагартаць
Таго, чым сэрца сёння не натхняем,
Таго, аб чым не хочацца спяваць.
Перадасеннім сумам пахнуць кветкі
І не кладуцца ў мройныя радкі,
Калі пусцеюць зжатыя палеткі
І зарастае сцежка да ракі.
Перадасенні сум. Гараць агні
Чырвоных флёксаў, жоўтых хрызантэм.
І адплываюць, адлятаюць дні
У памяць не напісаных паэм...
23. 08. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123082303465