Нiшто у жыццi не мяняецца...

***
Нішто у жыцці не мяняецца.
Прыходзіць чарговае ранне,
Світае і зноў развідняецца,
Туман растае, як жаданне
Патрэбы жыцця задаволіць,
Імкненні свае, захапленні...
І сэрца ужо не сваволіць
І б'ецца ў сляпым задуменні.
І ціха у думках блукаеш
І выйсця ніяк не знаходзіш.
Жыццём сваім сэрца тузаеш,
Пад сонцам аб шчасці не мроіш.
Плывеш праз чарговае ранне
І вершамі сэрца ратуеш,
І, нібы збаўлення, змяркання
Чакаеш і дзень свой не чуеш.
І б'ешся, і б'ешся аб дзверы
Жыцця, нібы хваля аб лодку,
І верыш яшчэ... і не верыш,
Што з берага сцягне паводкай...

23. 08. 2023 г.


Рецензии