Яшчэ будзе доужыцца доуга...

***
Яшчэ будзе доўжыцца доўга
Акопнай бяды мітусня.
Пагразне у слоце дарога
Асенняя, прыйдзе вясна,

А гора ўсё доўжыцца будзе,
Крывавы працягнецца след.
І доўга яго не забудзе
Наш грэшны, бяспамятны свет.

Яшчэ будзе доўжыцца доўга
Пяшчота асенніх дзянькоў
І крыламі слацца дарога
Забітых на ёй матылькоў.

Яшчэ будзе доўжыцца доўга
Праз слоту дарога дамоў
І ліцца мальбою да Бога
Сыноў пакаянная кроў.

22. 08. 2023 г.


Рецензии