Посвящается нашим мамам и бабушкам- сельским женщи

 Родныя драўляныя хаціны,
Помніць вас душа да сёй пары.
Нашы маці- сельскія жанчыны-
Стомленыя крокі на двары.

Рукі у мазолях з пахам хлеба,
Сырадою- лепшы ў свеце пах.
У вачах пяшчотны колер неба,
Просценькі грабеньчык у валасах...

Любыя і родныя матулі..
На худзенькіх, змораных плячах
Цяжар працы без жальбы цягнулі,
Хоць і млелі рукі па начах.

Ранак пачынаўся з пятухамі-
У вядзерцах першы сырадой.
Потым чаравалі над блінамі,
Снедалі сямейнай грамадой.

І ізноў кіпела праца зранку,
З гачкамі, сярпамі- быў бы плён!
А ўначы гучалі калыханкі,
Хоць марыў выратавальны сон...

Хай і адпачынак быў ім госцем,
Пачастункам бохан з малаком.
Ды такой жаночай прыгажосці,
Не знайсці і ў творах мастакоў!

Нашы мамы- сельскія жанчыны,
Лёс пачэсны, ды нялёгкі шлях.
Вы жывыя ў нашых успамінах,
У нашых сэрцах жыць вам у вяках!


Рецензии