Венок сонетов. 1, 2, 3, 4, 5, 6

 \1/
 
Апошіх дзён шчымлівая любоў!..
На зайздрасць люду, выцвіламу свету;
Яна, як сонца, ззяе і санету, -
Спашле ад шчасця дыяменты слоў!
Праз пыл успыхне, сівізну вякоў,
Зноў развярэдзіць боскую планету
Абсягі наталіць - сухому лету,
Па восені цеплынь верне радкоў;

Раструшчыць лёд на снежаньскім улонні,
І на Палессі і на Прынямонні;
Дзе ўмярцвелыя лугі,

Вясной пральецца ветла ў далоні, -
Зашапацяць сады, бары, гоні,
І - дух пазбавіцца сваёй тугі.



 \2/
 
І дух пазбавіцца сваё тугі, -
Цяпер спазнаў каштоўнасці пакуты...
Шал разбурыў - грудаў путы.
(Так Апалон адзначыў крок нагі!)
Здалёк гукалі чужыя берагі.
Былі распустай, прывідаў атруты
Зазнаў мой рэй, у мораку прыкуты...
(Дарунак лепшых слаў! найдарагі!)

Не тлумны абяру гуллівы бруд.
Альбо на цвердзі камяністых руд
Ці разлятаюцца аскепкамі лугі...

У чарадзействе выбітных прыблуд
Мяне не прышчапіў рабоў прысуд,
Бо Госпад падказаў, кім ёсць "багі"!



 \3/
 
Бо Госпад падказаў, кім ёсць "багі".
Пільнуе, што, каб ацяжарыць; крок
Скуль вынікае; пастка ці сілок,
Наколькі той ці іншы да вагі...
Каго пакласці проста на стагі? -
Сам дасканала ведае й Цмок.
Але марудзіць, важыцца знарок.
(Ён першы будзе! толькі не другі!)

Унік ужо плёсік даўніх слёз.
Вядзе зярнё пад назвай "Лёс".
Няма нідзе ні выспы ні дубоў...

Я шлях ярчэй узнёс! Пранёс!
У хвалях! зыркаў на жыццё нябёс, -
Шукаў ад болю белых галубоў.



\4/

Шукаў ад болю белых галубоў.
Птушак - таемных - Божага Казання.
Вачэй сышло засмелае Каханне.
Як адкрыццё, што абуджае кроў.
Лістотнікі нягеглыя двароў.
Ліст - трапеча! - на выпрабаванне.
Нямець? курэць? ушчэнт: дазнанне?!
Вар'яцтва - роспачнасць вятроў!

І - забыццё. Чакай, нібы праклён,
Завей сцюдзёных мармуровы плён.
Прорва, - раптам аглушальны роў

Таго, хто сіні зненавідзіў лён;
У пырск ссякаў салодкі гнуткі клён;
Рабіў - сваё: вяршыў і быў без слоў...



\5/

Рабіў сваё. Вяршыў. І быў без слоў.
"Законнікі ў гэтым, усе прарокі".
Адказам атрымаў выток глыбокі.
І ветрыкі - вянец чужых галоў...
Я шанаваў, чакаў адно буслоў.
О выбачайце, родныя затокі,
За Край Любовi. Спрадвечны, далёкі.
Ён існасці. Заўжды высноў!..

Руж уладарства. Джаліць асот.
Дыхне напоўніцу варажбіт-чарот.
Унікае нешта, выйдзе. Чаргі

Глыбіня - неруш: лесу плот.
Ступакамі завоблачных шчадрот!..
Агмень скіруе. І праз пыл смугі.



\6/

Агмень скіруе і праз пыл смугі.
І выракаўся: вас, словы бяроз,
Люстраваннем бізуновых лоз.
Вітаў дасюль з гарадской лузгі!
Прамністы край, і вы, снягі,
Змецілі змястоўны россып рос!
Пустацелы ды бліскучы стос?!
З'яўленнем красак казачнай дугі?..

Хлеб, - надзеі, адмысловы рух.
Адсюль бярэцца ўсялякі зрух.
Той, хто цікуе на мільгі,

Хвалюе казку шыбы, - мух-лятух.
Крылом усохлых, сном, мяжой задух. -
Спяць дзесьці ў хмызняках тайгі.

(урывак)


Рецензии