Дарогу жнiвень верасню уступае

Дарогу жнівень верасню ўступае,
Кароткімі становяцца дзянькі,
Ластаўкі ў вырай адлятаюць,
Збіраюцца ў полі жураўлі.

Паветра восенню ўжо пахне,
Гараць то тут, то там кастры.
Вязуцца з поля гарбузы,
І ўраджай збіраецца ў мяхі.

Халодная вада ў рацэ,
Купацца больш нас не бярэ.
Сядзіць на беразе рыбак,
Лавіць рыбку ён мастак.

Моцны вецер дожджык праганяе,
І тры святыя Спасы не мінае.
Журавінавы нас кліча край,
Восень на парозе, сустракай!


22.08.2021 г.

(асабістае фота з журавінавага балота)


Рецензии