Сонца хiлiцца к захаду...

***
Сонца хіліцца к захаду.
Не зрабіў я нічога.
Думкі змрочнымі гмахамі
Над жыццёвай дарогай
Узнімаліся, падалі...
То чытаў, то маліўся.
І на сонца паглядамі
Я ад дня адкупіўся.

Дарабляць што ў жыцці
Не вярнуся, я ведаю.
Нікуды не сысці
Ад сябе. Запаведваю
Жыць, як сонца жыве...
І да захаду хіліцца,
І ў нябёс сіняве
Не лятаць, дык хоць сіліцца.

19. 08. 2023 г.


Рецензии