Цалую твае вусны
Любуюся на яблык, што падарыў мне Бог.
Спакуса ты мая, па сведчанні навукі,–
Ты тое, без чаго даўно памерці б мог!
Аднак збярог святло – святло тваёй усмешкі,
І цноту, і спакой… І водар белых кос…
Збярог туману кужаль, абрысы кожнай сцежкі,
Дзе бавілі мы час пад перезвоны рос.
Гляджу парой назад – на твар такі знаёмы,
Інтрыгу дзіўных зносін не пераблытаць мне:
Куды б ні кідаў лёс – спяшаюся дадому,
Лячу на бераг наш, як птушка, па вясне!
Мяня сустрэнеш ты – цалую твае рукі,
Надкусываю яблык, што падарыў мне Бог.
Каб шчыра так кахаць, не трэба шмат навукі,
Па-іншаму ні дня пражыць бы я не мог!
Свидетельство о публикации №123081903157
Раиса Малинка 09.09.2023 21:49 Заявить о нарушении