Прырос з нас кожны да сваiх мясцiн

Прырос з нас кожны да сваіх мясцін,
Прыпаў да іх душою, як да неба.
Куток бацькоўскі – назаўжды адзін,
Чужы – не пачастуе лустай хлеба.

Тут кожны за цябе стаіць гарой,
Нягледзячы на ўхабіны і плёсы,
Ты ведай, што з усіх глыбінь зямлі
Тут гояць наймацней вятры і росы.


Рецензии