У нас тут так цiха, а недзе страляюць...

***
У нас тут так ціха, а недзе страляюць.
У нас тут спякотна, а там - забіваюць.
У нас тут у кожнага быт і праблемы,
А там будзеш жыць, ці не будзеш - дылема.
У нас тут ігрушы і яблыкаў мора,
А там непрагляднае горкае гора.
І з тэле і з радыё - толькі пра смерці.
Ад сумных навін можна нават памерці.
О, мілы мой Божа, няхай нас мінае
Любая вайна, бо любая - такая.
Калі ужо скончыцца жудасць і пекла?
Ад выбухаў неба, напэўна, аслепла.
Аслеплі палі і аслеплі ўсе людзі.
Калі ужо мір на зямлі гэтай будзе?

18. 08. 2023 г.


Рецензии