На жнiвеньскiм сонцы iгрушы блiшчаць...

***
                Прысвячэнне

На жнівеньскім сонцы ігрушы блішчаць,
Чырвоныя яблычкі грэюць бакі.
А дні майго лета у восень ляцяць
І хутка мільгаюць, нібы матылькі.

Усё у жыцці прамільгне матыльком.
А што застанецца? Цяпло тваіх рук
І словы твае, што плывуць ручайком
Па памяці нашых сустрэч і разлук.

Жадаю табе многа сонечных дзён
І светлых і радасных сонечных сноў
І шлю табе нізкі сардэчны паклон
За вернасць і шчасце сумесных гадоў.

18. 08. 2023 г.


Рецензии