Белыя, белыя, белыя аблачыны
Сонныя, сонныя, сонныя ручаіны.
Даплыві, даплыві
Скрозь дажджы, скрозь снягі
Да куточка дзяцінства,
Дзе яблыні ў квецені.
Ясная, ясная, ясная бліскавіца.
Гонкая, гонкая, гонкая плынь-вадзіца.
Да глыточка – глыткі,
А да пёрка – вяршкі
Родных яблынь у квецені.
Дрогкае, дрогкае, дрогкае люстра шкельца.
Стылае, стылае, стылае сноў акенца.
Лёт бусла, сон-трава,
А апоўдні вясна,
Век не выплысці з квецені.
Сінія, сінія, сінія хвалі-да;лі.
Золкія, золкія, золкія далі-хвалі.
Ад зямлі – два крыла.
Ты пакліч, вышыня,
Каб душою святлець ад
Той белае квецені!
Свидетельство о публикации №123081800139