З калючых гушчароу

З калючых гушчароў –
Апёку стыць бясконца! –
Да родных бальшакоў
Мы знойдзем шлях па сонцы!

І з цемры неспадзеў
Да светлай каляіны
Нас выведзе твой спеў,
Жаўронак звонкакрылы!

І стане на душы
Зноў лёгка і пявуча.
Да сэрца, спарышы,
Гаіце неўміруча!

Шаўковай муравоў
Зім мёрзласць зарастае.
Да любых бальшакоў
Шлях сонечны вяртае.


Рецензии