Лепшы дзень
І вызваль ад скрыпучых маразоў!
О сэрца, адгукніся ціхай песняй
На шум трывожна-мклівых палазоў.
І не шкадуй таго, што так гарчэла,
А потым адплыло, як мройны дым.
Пралескаю блакітнай, снегам белым
Складай, дзень лепшы,
шчасця майго гімн!
І чым далей ад сцюж над бураломам,
Тым наймацней гучы, і кроў бунтуй,
І адгукайся васільковым звонам –
Вяртання крылы смеласцю мацуй!
Гары на вуснах радаснаю ўсмешкай,
Мой лепшы дзень, няўзнак не абміні.
На золкім ветры, дзе за сцежкай – сцежка,
Каханнем светлым, вечным атулі!
Свидетельство о публикации №123081800120