Даспелы яблык просiцца
Ў далоні,
І ў спіну вырай дыхае тугой…
Я ведаю,
Што выпадае многім
Развітвацца шчымліваю парой.
Яна заўжды прыходзіць
Нечакана
І апякае гулам перуноў
Усіх,
Каму, на жаль, не абяцана,
Пад гуламі сустрэцца цягнікоў.
Як быццам у зіхоткім
Дэльтаплане,
Злавіўшы ветру вольнага павеў,
Я веру:
Некаторым выпадае
Сустрэцца й пасля тысячных залеў!
Свидетельство о публикации №123081800108