Дай Божа!
Дай Божа, дзень сляпым вярнуць,
І спіны выпраміць гарбатым!
Дай Божа, Богам стаць нам чуць,
Але не быць і чуць распятым!
Божа, не дай дарвацца ўласці,
Не выдаваць сябе героем!
Багатым быць, але не красці,
Канешне, як магчыма тое!
Дай Божа быці калабком,
Што не ўдалося зжэрці кланам!
Не быць ахвярай, палачом,
Не быць ні жабраком, ні панам!
Дай Божа меней ран глыбокіх
У бітве злой на ратным полі!
Дай Бог зазнаць краёў далёкіх,
Ды родны не забыць ніколі!
Дай Божа, каб твая дзяржава
Цябе ніколі б не забыла!
Каб твая жонка так яскрава
І жабраком цябе любіла!
Лгунам, дай Божа, дух замкнуць,
Бога ў дзіцячым счуўшы крыку!
Жывым Хрыста пабачыць суць
Ў мужчынскім, ці ў жаночым ліку!
Не крыж, бязвер'е ў крыж нясём,
А як згінаемся ўбога!
Каб не разверыцца ва ўсём,
Дай Божа ўбачыць крыху Бога!
Дай Божа многа і ўсяго
Адразу ўсім, каб крыўд не мелі!
Дай Божа ўсім, але таго,
За што б пасля не чырванелі!
Свидетельство о публикации №123081705128