Золатам свецiцца жнiвень, i днi...

***
Золатам свеціцца жнівень, і дні
Золатам свецяцца, нібы ў агні.
Золатам свеціцца родны мой край,
Золатам свеціцца сонечны рай.
Золатам свеціцца лес пад гарой,
Золатам свеціцца жнівеньскі рой
Жоўтых рудбекій на самай мяжы.
Золатам свеціцца нешта ў душы.
Гэтае нешта - твой праведны шлях
У залатых беларускіх палях.
Золатам свеціцца мройны радок
Пра дарагі твайму сэрцу куток.

17. 08. 2023 г.


Рецензии