Плывуць воблакi на Усход...

Натхненне тут: http://stihi.ru/2023/08/16/30

Плывуць воблакі на Ўсход,
Наўздагон ім спяшаюць мары,
Каб у шчасці жыў мой народ
На ўсім Беларусі абшары!

Хай плывуць яны ў родны край,
Арашаюць лясы там і нівы,
Ад ардынскіх схаваюць зграй
Памяркоўны народ, нешчаслівы.

Хай закрыюць прасторы нябёс
Для чужынскіх армад самалётаў!
Божа, дай маім родным лёс
Не кітайскіх васалаў, не скотаў!

Божа, мір усталюй на Зямлі,
Каб нідзе не грымелі войны!
Тваёй міласцю мы ў свет прышлі,
Дык зрабі, каб ён стаў бяззбройным!

Каб цанілі за ўсё даражэй
Цуд жыцця на планеце людзі!
Каб не мроіў, хто стаў вышэй,
Што ён вечна царом, Богам будзе!

Бо ўжо наступіў той час,
Трэба ставіць прыярытэты,
Бо Жыццё можа знішчыць хтось з нас,
Хто атомныя мае ракеты!

Плывуць воблакі на Ўсход,
Калі ж прыдуць адтуль навіны,
Што там скончыўся гвалт і гнёт,
У якім былі ўсе мы вінны.

Бо няможна ствараць багоў,
Асабліва Цяля Залатое!
Запавет гэты даў нам Йахоў,
Мы ж забылі і плацім за тое!

Дык жа ўспомнім ягоны наказ,
Гуманізму ўсталюем парадкі,
Каб шчаслівым быў кожны з нас,
Нашы дзеці, унукі, нашчадкі!


Рецензии