Сонца села за гару...

***
Сонца села за гару.
Бачу бляклую зару.
Дзень спякотны быў і знік.
Зачыняю свой парнік...
Спелы яблык падніму.
Зноў у хату, бы ў турму.
На зару гляджу з акна.
Наплывае цішыня.
Засынае мілы сад
І маіх бярозак рад...
У альтанцы ёсць шчэ хтосьці:
У суседзяў сёння госці.
Ціхая плыве размова,
І рыкае дзесь карова...
Бачу бляклую зару.
Сам з сабою гавару.
Кот пайшоў у агарод...
Адарвецца заўтра год
Ад жыцця. Не паўтару...
Сонца села за гару.
Бачу бляклую зару...

15. 08. 2023 г.


Рецензии