Пралятаючае срэбра пругкiх кропель вады

   1

Пралятаючае срэбра
Пругкіх кропель вады
Дакранаецца да рэбраў,
Пранікаючы - пласты
З паўабвіслага адзення
І пальчатак скураных,
Падаецца: я насенне
Гэтых тэчак ледзяных;

   2

Недзе высака віхура!
Абцяжарыла Сусвет.
Стосы снегу... там, ля мура,
Гаспадар - мароза квет!
Ды пад сонцам, быццам шчасце,
Халадэча аж зіхціць:
З белых траў, узораў, Стася,
Да зямных нізін ляціць!..


Рецензии