Адкрыццё
Спяць стагоддзяў нябачныя дні.
Або клічуць духмяным суквеццем,
Каб знікаць у пладах, у агні...
І віном дарагога гатунку -
Праліваецца колішні час.
Бы цяпер у зваротным кірунку.
Дзе няма ні бацькоў і ні нас!..
І лягчэй працінае здагадка:
Мы з быцця сыходзім у век.
Проста, тут, ля бурштынавых лек,
Наша годнасць. І сонца, як к л а д к а!!!
Свидетельство о публикации №123081504225