З гадамi не мудрэю...

***
З гадамі не мудрэю -
Як і пісаў, пішу,
І крышачку старэю,
І берагу душу.

Гляджу на дзень спякотны
І рэдагую верш.
Ад быту - не свабодны,
Але яна - найперш:

Паэзія, што грэе
І сэрца, і душу.
З гадамі ўсё ж мудрэю:
Больш пра жыццё пішу.

Гляджу на дзень спякотны
І п'ю асінак звон.
Ён срэбны і сумотны,
Як пра дзяцінства сон.

Мне сніцца, як за хатай
Гуляю у траве,
А малады мой тата
К сабе мяне заве.

І я бягу да таты
І падаю ў траву...
Ды я не вінаваты,
Што ўсё яшчэ жыву,

Гляджу на дзень спякотны
І рэдагую верш.
Турботы - не турботы,
Паэзія - найперш.

15. 08. 2023 г.


Рецензии