Сонца ужо села за лес на гары...

***
Сонца ўжо села за лес на гары,
І адгарэлі ўжо промні зары,
І адпалалі ўжо лета дзянькі,
Цягне туманам ад цёплай ракі.
Хутка ўжо скажа нам лета "бывай",
Хутка ўжо скончыцца жнівеньскі рай.
Верасень прыйдзе разлогам палёў,
Вецер удаль панясе жураўлёў.
І над маёй апусцелай гарой
Хмары ізноў паплывуць чарадой.

14. 08. 2023 г.


Рецензии