Мядовы Спас. Iдуць каровы...
Мядовы Спас. Ідуць каровы.
Каровак мала. Іх вядуць.
І зелянее лес сасновы,
І жнівіцца праз лета пуць.
Куды вядзе? У луг за лесам,
Дзе серпарэз, дзе срэбра рос,
Дзе новы дзень вачэй разрэзам
Глядзіць на жнівеньскі пакос.
Плыве імгла. Бярозак вецце
Хістаецца і просіць піць.
І ўсё вакол на белым свеце
Ў бясконцым леце хоча жыць.
Мядовы Спас. І пахне мёдам
З гарчынкай лёгкай серпарэз,
І нас вітае дзень усходам
І жнівеньскіх вачэй разрэз.
14. 08. 2023 г.
Серпарэз - крываўнік (гом. дыялект).
Свидетельство о публикации №123081402536