Хутка сядзе сонца залатое...

***
Хутка сядзе сонца залатое
За высокі лес, што на гары.
Пра жыццё маё, прашу, са мною
Ты, душа мая, пагавары.

А яна маўчыць, нібыта млосна,
Невыносна, моташна душы.
Што ж, маўчы і не кажы, што позна
Нам з жыццёвай вырвацца глушы.

Пройдзе лета, пройдзе гэта млоснасць,
А інакш і немагчыма жыць.
Хутка сонца сядзе ўжо за сосны,
Вось тады і зможаш гаварыць.

13. 08. 2023 г.


Рецензии